Яшчэ адно здарэнне з маршруткай, у Лідскім раёне пацярпелі трое чалавек
03.01.2017 16:24
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У Лідскім раёне маршрутка з'ехала з аўтадарогі ў кювет, пацярпелі трое чалавек. Як інфармуе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 2 студзеня. Мікрааўтобус "Мерсэдэс" ехаў з Гродна ў Мінск. Падчас завяршэння абгону вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і маршрутка спачатку апынулася на абочыне, а пасля — у кювеце. Дзве пасажыркі апынуліся ў бальніцы. Яшчэ адзін пацярпелы будзе праходзіць амбулаторнае лячэнне. , у Полацкім раёне 2 студзеня вадзіцель маршруткі, якая ехала з Наваполацка ў Полацк, не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго яе вынесла на абочыну. Там яна сутыкнулася з прыпаркаваным пазадарожнікам. Мікрааўтобус перакуліўся на правы бок. На шчасце, людзі не пацярпелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Лідскім раёне маршрутка з'ехала з аўтадарогі ў кювет, пацярпелі трое чалавек. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне...
|
|