Следчыя раскрылі забойства мінчанкі, якую муж забіў "спантанна"
05.01.2017 14:30
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by Само забойства адбылося тры гады таму. Тады ў траўні 2013 года 39-гадовая мінчанка знікла без вестак. Яе цела знайшлі толькі ўвосень 2016-га. Па падазрэнні ў злачынстве быў затрыманы яе муж, якому цяпер ужо споўнілася 45 гадоў. Пад цяжарам доказаў мужчына прызнаўся ва ўчыненым злачынстве. "Расследаваннем выяўлена, што рашэнне мужчыны пра забойства ў яго ўзнікла спантанна", — адзначае прэс-служба Следчага камітэта. На пачатку траўня 2013 года жанчына прыйшла ў гараж, які арандаваў абвінавачаны. Былыя муж і жонка пасварыліся, пасля чаго мужчына стукнуў жанчыну па галаве металічным прадметам, а потым задушыў вяроўкай. Цела забітай ён паклаў у сумку і на аўтамабілі вывез у лес у Чэрвеньскім раёне. Праз месяц сумку з трупам ён перавёз на Вілейскае вадасховішча і ўтапіў. Следства завяршыла збор доказаў. Праведзеныя допыты, праверкі паказанняў на месцы, экспертызы, у тым ліку судова-псіхіятрычная. Дарэчы, яна засведчыла, што падчас сваіх дзеянняў абвінавачаны мог цалкам усведамляць іх значэнне і кіраваць імі. Мужчыну вінавацяць у забойстве. Яго крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве жанчыны, труп якой знайшлі 30 верасня 2016...
|
|