У Глыбоцкім раёне сям’я пасля пажару засталася без дома і можа атрымаць штраф
14.01.2017 12:18
—
Разное
|
Фота: МНС У Глыбоцкім раёне сям’я засталася без дому пасля пажару і цяпер ёй пагражае буйны штраф. Здарэнне адбылося ўвечары 12 студзеня ў вёсцы Шарагі Падсвільскага сельсавету — у доме, дзе жыла работніца сельгаспрадпрыемства “Стрынадкі”, загарэўся дах. Дом належаў гаспадарцы, 41-гадовая жанчына, супрацоўніца прадпрыемства, жыла ў ім разам з сынамі 1995 і 1996 гадоў нараджэння. Падчас пажару нікога дома не было. Агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў столевае перакрыцце і сцены. Дом непрыдатны для жыцця. У якасці прычыны ўзгарання разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, Калі віна жыхароў дома ў здарэнні будзе даказаная, прадпрыемства можа праз суд патрабаваць у сваёй работніцы кампенсацыю матэрыяльнай шкоды. Будынак і маёмасць не былі застрахаваныя. Уласнага жылля сям’я пагарэльцаў не мае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Глыбоцкім раёне сям’я засталася без дому пасля пажару і цяпер ёй пагражае буйны штраф. Здарэнне адбылося ўвечары 12 студзеня ў вёсцы Шарагі...
|
|