У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра. 21.by

У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра

19.01.2017 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: nn.by

У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра "Армада". 18 студзеня іх затрымалі аператыўнікі.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, крадзеж здарыўся ў ноч на 17 студзеня. З гандлёвага цэнтра зніклі каля 11,5 тысячы рублёў (дакладную суму высвятляюць следчыя). Вядома, што хлопцу 22 гады, ён аказаўся прадаўцом у адным з павільёнаў гэтага ж гандлёвага цэнтра. Дзяўчыне 21 год, яна нідзе не працуе.

Распачатая крымінальная справа. Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: nn.by У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра "Армада". 18 студзеня іх затрымалі аператыўнікі. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика