У Верхнядзвінскім раёне фура ўрэзалася ў легкавік. Кіроўца загінуў
					23.01.2017 15:14
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() Фота: Віцебскае ДАІ ДТЗ з трагічным вынікам адбылося зранку 21 студзеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны. 46-гадовы грамадзянін Польшчы ехаў на аўтамабілі DAF з рэфрыжэратарам. Як адзначае , мужчына не ўлічыў стан дарогі, метэаўмовы і не справіўся з кіраваннем машынай. Ён распавёў, што яго фуру на закругленні дарогі занесла на ўзбочыну. Кіроўца паспрабаваў выраўняць аўтамабіль, але фура пры гэтым склалася ў так званыя "нажніцы" і выехала на сустрэчную паласу. Там яна сутыкнулася з аўтамабілем ГАЗ-3120. Паводле інфармацыі ДАІ, за рулём службовай "Волгі" знаходзіўся 40-гадовы жыхар Верхнядзвінска. Пры аварыі ён атрымаў цяжкія траўмы. Выбрацца з аўтамабіля яму дапамаглі выбрацца відавочцы здарэння. Яны ж выклікалі на месца ДТЗ міліцыю і медыкаў. Кіроўцу "Волгі" давставілі ў Верхнядзвінскую цэнтральную раённую лякарню, але медыкі не змаглі выратвааць яму жыццё. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							   Фота: Віцебскае ДАІ   ДТЗ з трагічным вынікам адбылося зранку 21 студзеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебшчыны. 46-гадовы грамадзянін Польшчы ехаў на аўтамабілі DAF з...  | 
 
		
		
		 
     |