Стала вядомая прычына пажару ў цягніку "Мінск — Адлер" (фота). 21.by

Стала вядомая прычына пажару ў цягніку "Мінск — Адлер" (фота)

26.01.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Стала вядомая прычына пажару ў пасажырскім цягніку "Мінск — Адлер". Паводле папярэдняй версіі, масла трапіла на калектар рухавіка, пасля чаго ён загарэўся, інфармуе прэс-служба МНС.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў 12.50 ў сераду, 25 студзеня, на чыгуначнай станцыі "Калядзічы" ў Мінскім раёне. Да прыезду ратавальнікаў машыніст спрабаваў ліквідаваць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеляў. Эвакуацыя 206 пасажыраў не праводзілася, з вагонаў людзі не выходзілі. Адзначаецца, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Манеўровы цеплавоз адцягнуў вагоны на запасную каляіну на адлегласць 200 метраў.

Агонь пашкодзіў рухавік і абшыўку цеплавоза. Для высвятлення дакладных прычын узгарання прызначаная экспертыза.

Што да пасажыраў, дык прыкладна праз гадзіну на станцыю Калядзічы прыбыў цеплавоз на замену, і цягнік працягнуў свой маршрут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Стала вядомая прычына пажару ў пасажырскім цягніку "Мінск — Адлер". Паводле папярэдняй версіі, масла трапіла на калектар рухавіка, пасля чаго ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика