Бліжэйшы тыдзень у Беларусі будзе марозным — да -28
06.02.2017 13:34
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца да 28 градусаў марозу. Пра гэта агенцтву Па словах метэаролага, надвор'е ў наша краіне будзе вызначаць арктычны антыцыклон, які прынясе халоднае паветра з Карскага мора. Да маразоў дадасца моцны вецер, таму па адчуваннях тэмпература будзе здавацца на 5-7 градусаў ніжэй за фактычную. У аўторак тэмпература на працягу сутак складзе -12...-18 градусаў. Уначы па паўночным усходзе пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 19-22 градусаў ніжэй за нуль. Пераважна па паўднёва-заходняй частцы Беларусі чакаецца снег. У сераду маразы стануць мацнейшымі. Уначы чакаецца 13-20 градусаў марозу, па паўночным усходзе абяцаюць да -21...-24, а пры праясненнях — нават да 28 градусаў са знакам "мінус". Удзень тэрметры пакажуць ад -9 па паўднёвым захадзе да -17 па паўночным усходзе. Па паўднёва-заходняй частцы краіны чакаецца снег, слабая завея. Такое ж надвор'е захаваецца і ў чацвер. Уначы ў пятніцу прагназуюць 12-19 ніжэй за нуль, пры праясненнях — 20-25. Удзень слупок тэрмометра пакажа ад 5 да 12 градусаў марозу. Будзе пераважна без ападкаў. Маразы аслабнуць толькі на выходныя. Уначы ў суботу і нядзелю тэмпература паветра будзе 8-15 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 20. Удзень чакаецца 3-10 са знакам "мінус". Будзе пераважна без ападкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца да 28 градусаў марозу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА рапавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
|
|