У Мінску загінула балерына Марына Парамонава
18.02.2017 15:12
—
Разное
|
![]() Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі балерыны Марыны Парамонавай, якая загінула ў Мінску 12 лютага. Як паведамляе са спасылкай на УСК па Мінску, цела маладой жанчыны 1988 года нараджэння з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае каля жылога дома па праспекце Незалежнасці. Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння і апытваюць сваякоў загінулай. Паводле папярэдняй версіі гэта быў суіцыд. Як паведамляе, 28-гадовая Марына Парамонава нарадзілася ў Мінску і ў 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Падчас навучання яна перамагала ў шэрагу міжнародных конкурсаў класічнага танцу. Пасля заканчэння каледжа Парамонаву прынялі ў трупу Вялікага тэатра Беларусі. Праз год, калі будынак тэатра адчыніўся пасля рэканструкцыі, балерына сядзела на ўрачыстым канцэрце побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Выступала на сцэне ў якасці салісткі. Выконвала партыі Джульеты (“Рамэа і Джульета”), Кітры і Дульсінеі (“Дон Кіхот”), Марыі (“Бахчысарайскі фантан”), Каханай (“Карміна Бурана”), Мірты (“Жызель”). Пасля паспяховага пачатку кар’еры балерыну пачалі пераследваць траўмы, з-за якіх чатыры гады таму яна сышла з тэатра па ўласным жаданні. Пасля яна нейкі час выкладала ў харэаграфічным каледжы. Пахаванне Марыны Парамонавай адбылося 14 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі балерыны Марыны Парамонавай, якая загінула ў Мінску 12 лютага. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УСК па Мінску,... |
|