У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП. 21.by

У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП

21.02.2017 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

19-гадовы хлопец на аўтамабілі "Фальксваген" загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП. ДТЗ адбылося ўвечары 20 лютага ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на інспектара аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталлю Халалеенка.

Хлопец ехаў па вуліцы 50 год Кастрычніка і не справіўся з кіраваннем. Яго аўтамабіль выехаў на газон і ўрэзаўся ў апору ЛЭП.

Паведамляецца, што пры здарэнні кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі. Дарэчы, пасведчанне кіроўцы хлопец атрымаў толькі тры месяцы таму — у лістападзе 2016 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ 19-гадовы хлопец на аўтамабілі "Фальксваген" загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП. ДТЗ адбылося ўвечары 20 лютага ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика