У Пінску памёр падлетак, які скардзіўся на высокую тэмпературу
27.02.2017 16:32
—
Разное
|
![]() Фота: ria.ru У Пінску следчыя расследуюць абставіны смерці 14-гадовага хлопчыка. Як паведаміла парталу афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 20 лютага. Напярэдадні ўвечары ў хлопчыка паднялася тэмпература вышэй за 39 градусаў. Бацькі далі яму таблеткі, якія мусілі "збіць" тэмпературу. Аднак раніцай хлопчыку зноў стала кепска. Тады бацькі выклікалі "хуткую", а пасля, не дачакаўшыся медыкаў, завезлі дзіця ў бальніцу. Падлетак знаходзіўся ў рэанімацыі, ён быў без прытомнасці. Выратаваць хлопчыка медыкі не змаглі. Ён памёр дзесьці праз чатыры гадзіны пасля таго, як яго прывезлі. Прызначаныя экспертызы, якія мусяць даць адказ пра прычыны смерці падлетка, вучня 7-га класа. Следчыя забралі лекі, якія прымаў вучань, службовую дакументацыю, апытвалі медыкаў і сваякоў памерлага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru У Пінску следчыя расследуюць абставіны смерці 14-гадовага хлопчыка. Як паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па... |
|