Сёння ў Мінску са студэнцкага інтэрната эвакуявалі 200 чалавек. 21.by

Сёння ў Мінску са студэнцкага інтэрната эвакуявалі 200 чалавек

01.03.2017 21:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: twitter.com/112by

У Мінску са студэнцкага інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў эвакуявалі 200 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду, 1 сакавіка, каля 18-й гадзіны па вуліцы Сурганава, 14. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко, на першым паверсе 5-павярховага будынка адбылося ўзгаранне, з'явілася моцнае задымленне. Пацярпелых не было.

Высветлілася, што ў пральні на плошчы 4 квадратных метраў гарэла рыззё.

У Twitter мінскіх ратавальнікаў адзначаецца, што ў бягучым годзе на гэты адрас ратавальнікі выязджалі ўжо чацвёрты раз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: twitter.com/112by У Мінску са студэнцкага інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў эвакуявалі 200 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду, 1 сакавіка, каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика