У Чачэрску асудзілі хлопца, які “прычэпам” пракаціў сяброў на гімнастычным маце. 21.by

У Чачэрску асудзілі хлопца, які “прычэпам” пракаціў сяброў на гімнастычным маце

18.03.2017 13:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

Суд Чачэрскага раёна вынес рашэнне па справе кіроўцы, які пракаціў сваіх сяброў на прычэпленым да машыны гімнастычным маце. Кіроўца прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення і дзеянні якой пацягнулі за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека.

Жыхару райцэнтра прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення, з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на спецыялістаў Гомельскага абласнога суда, трагічнае здарэнне адбылося 16 снежня мінулага года ў аграгарадку Атор Чачэрскага раёна. Кампанія з пяці маладых людзей прывязала да аўтамабіля гімнастычны мат, на якім вырашыла пакатацца. Мат занесла. Адзін з “пасажыраў” вылецеў за межы праезнай часткі, ударыўся аб драўляную агароджу кантэйнера для смецця і загінуў на месцы здарэння.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву Суд Чачэрскага раёна вынес рашэнне па справе кіроўцы, які пракаціў сваіх сяброў на прычэпленым да машыны гімнастычным маце. Кіроўца прызнаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика