У Наваполацку слесара-мантажніка прыціснула трубой вагой 2,6 тоны. 21.by

У Наваполацку слесара-мантажніка прыціснула трубой вагой 2,6 тоны

18.03.2017 16:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння на прадпрыемстве “Нафтазаводмантаж” у Наваполацку. Паводле БЕЛТА, падчас інцыдэнту быў траўмаваны слесар 1996 года нараджэння: яго прыціснула трубой вагой 2,6 тоны і гэта адбылося з-за няправільнай страпоўкі.

Траўмаваны хлопец быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне лякарні ў Наваполацку, дзе яго прааперавалі. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі.

Следчыя правялі агляд месца здарэння і забралі праектную дакументацыю. Сваю праверку праводзіць і інспекцыя па працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння на прадпрыемстве “Нафтазаводмантаж” у Наваполацку. Паводле БЕЛТА, падчас інцыдэнту быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика