У Пінскім раёне чатырохгадовая дзяўчынка звалілася ў раку і цудам выжыла. 21.by

У Пінскім раёне чатырохгадовая дзяўчынка звалілася ў раку і цудам выжыла

27.03.2017 22:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mcomp.org

У Пінскім раёне чатырохгадовая дзяўчынка звалілася ў раку і цудам выжыла, перадае БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ўдзень 26 сакавіка ў вёсцы Новы Дварэц. Група дзяцей гуляла ў хованкі каля ракі Мярчанкі. У нейкі момант дзеці заўважылі, што чатырохгадовай дзяўчынкі няма побач з імі. Яны сталі шукаць сяброўку, але ўбачылі на вадзе толькі яе шапачку. Пра гэта дзеці паведамілі бацькам дзіцяці.

Бацька, які прыбег на месца здарэння, пачаў ныраць у ваду і падняў дачку з дна ракі. Дзіця не мела прыкметаў жыцця. Мужчына стаў рабіць дачцэ штучнае дыханне. Ён здолеў выпампаваць ваду з лёгкіх і запусціць сэрца.

Медыкі з брыгады хуткай дапамогі, якія прыехалі на выклік, працягнулі выратаванне дзяўчынкі. Яе даставілі ў рэанімацыю дзіцячай гарадской лякарні. 

На цяперашні час, па словах лекараў, жыццю дзіцяці нічога не пагражае. Дарэчы, наступствы клінічнай смерці не адбіліся на працы галаўнога мозгу. Дзяўчынка ўжо знаходзіцца ў прытомнасці і размаўляе. У панядзелак яе наведвалі бацькі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mcomp.org У Пінскім раёне чатырохгадовая дзяўчынка звалілася ў раку і цудам выжыла, перадае БЕЛТА. Здарэнне адбылося ўдзень 26 сакавіка ў вёсцы Новы Дварэц....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика