Былы старшыня Дзяржынскага райвыканкама асуджаны на 20 гадоў зняволення
30.03.2017 19:00
—
Разное
|
Фота: Fotolia Былы старшыня Дзяржынскага райвыканкама асуджаны на 20 гадоў зняволення. Яго пакаралі за забойства з асаблівай жорсткасцю былой жонкі. Утрымліваць мужчыну будуць у калоніі строгага рэжыму. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны. Раней былы кіраўнік неаднаразова меў праблемы з законам, у тым ліку яго каралі і за службовыя злачынствы, інфармуе Як паведамляла Еўрарадыё, забойства адбылося ў жніўні мінулага года. 67-гадовы мужчына раней сістэматычна катаваў сваю жонку. Калі яна з’ехала ад яго, пераследаваў яе, нібыта, “для аднаўлення адносінаў”, пагражаў забойствам. Жанчына звярталася ў міліцыю. Яна, дарэчы, з’яўлялася індывідуальным прадпрымальнікам, мела некалькі гандлёвых кропак, у тым ліку і ў Фаніпалі (там і адбылася трагедыя). Падчас следства былы кіраўнік выканкама распавёў, што прыехаў да былой жонкі, нібыта, перадаць грошы. Паміж імі ўзнікла сварка “на глебе асабістых непрыязных адносінаў”. Мужчына нанёс 59-гадовай жанчыне складным нажом мноства раненняў, ад якіх яна памерла на месцы. Забойцу затрымалі пры спробе ўцячы з месца злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Былы старшыня Дзяржынскага райвыканкама асуджаны на 20 гадоў зняволення. Яго пакаралі за забойства з асаблівай жорсткасцю былой жонкі. Утрымліваць...
|
|