Мінскі пенсіянер вёз на лецішча 3 скрыні, 2 сумкі і заплечнік з $6 тысячамі. 21.by

Мінскі пенсіянер вёз на лецішча 3 скрыні, 2 сумкі і заплечнік з $6 тысячамі

06.04.2017 13:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: АР

Мінскі пенсіянер вёз на лецішча 3 скрыні, 2 сумкі і заплечнік з 6 тысячамі долараў. 76-гадовы мужчына збіраўся ў паездку разам з сынам, рэчы выносіў ад ліфта на вуліцу. Калі ж вярнуўся ў пад’езд, пабачыў, што заплечнік з валютай знік.

Міліцыя хутка знайшла зламыснікаў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Заводскага РУУС сталіцы Таццяна Маісеева, высветлілася, што да крадзяжу мае дачыненне 55-гадовы мужчына, жыхар адной з кватэр на першым паверсе. Ён і двое яго сябрукоў (усе — беспрацоўныя) ва ўзросце 34 і 43 гадоў распівалі спіртныя напоі. Калі адзін з іх выйшаў на лесвічную пляцоўку, то пабачыў заплечнік, які ўзяў і вярнуўся ў кватэру. Долары мужчыны падзялілі. На момант затрымання адзін з іх паспеў патраціць 500 долараў — купіў мабільны тэлефон і тры камплекты жаночай бялізны для сваёй знаёмай. У адносінах зламыснікаў распачалі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж” (ч. 3 арт. 205 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: АР Мінскі пенсіянер вёз на лецішча 3 скрыні, 2 сумкі і заплечнік з 6 тысячамі долараў. 76-гадовы мужчына збіраўся ў паездку разам з сынам, рэчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика