Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц
10.04.2017 12:38
—
Разное
|
Фота: ria.ru Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц. Яны атрымалі ўсю неабходную меддапамогу. У пяці расіян былі пераважна закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені, у адной жанчыны — закрыты пералом костак галёнкі. На сённяшні дзень у бальніцы застаецца беларус, які ехаў да Баранавічаў. Але заўтра збіраюцца выпісаць і яго, інфармуе Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары ў суботу, 8 красавіка, на перагоне Філі — Кунцава-1 беларускага накірунку Маскоўскай чыгункі. Там сутыкнуліся прыгарадная электрычка і пасажырскі цягнік Масква — Брэст. Сярод прычын здарэння на чыгунцы называюць сапсаванне тармазоў у электрычцы. Пацярпелі паўсотні чалавек, а сярод іх і беларусы. Большасць пацярпелых пасля аказання першай меддапамогі вярнуліся на радзіму. У Мінску 9 чалавек, у тым ліку 6 расіян былі шпіталізавалі. Міністэрства аховы здароўя Беларусі Як стала вядома, пацярпелым ад сутыкнення цягніка Масква — Брэст з электрычкай абяцаюць выплаціць да 35 тысяч долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru Шэсць расіян з цягніка Масква — Брэст выпісалі з мінскіх бальніц. Яны атрымалі ўсю неабходную меддапамогу. У пяці расіян былі пераважна закрытыя...
|
|