СМІ расшыфравалі перамовы машыністаў цягнікоў, якія сутыкнуліся ў Маскве
10.04.2017 18:45
—
Разное
|
Фота: Reuters Расійская тэлекампанія У расшыфроўцы падаюцца перамовы з моманту прыпынку цягніка ў 22.13 у суботу, 8 красавіка. Электрычка №6919 спынілася за 11 км ад ад месца адпраўлення. 26-гадовы машыніст Ігар Дзюжыкаў паведаміў у дэпо, што спыніўся, каб не наехаць на пешахода. Пасля нядоўгага дыялогу дыспетчар пытаецца машыніста, чаму цягнік так доўга стаіць. А праз 10 хвілінаў у сітуацыю ўмяшаўся цягніковы ўчастковы дыспетчар: 22:22:36 — 6919, за вамі два пасажырскія міжнародныя стаяць. Чаму не адказваеце? 22:23:04 — 6334, па першым галоўным 6919. Паглядзіце, што там, дзе памочнік, машыніст, што здарылася, чаму па рацыі не адказваюць? Хай выклічуць дыспетчара. Зможаце як-небудзь, каб рацыю ўключылі? 22:23:22 — Дыспетчар, 6334 Майсееў, ён толькі што вам адказаў, выклічце яго яшчэ раз. 22:23:36 — 6919, Кунцава-1. 22:23:42 — Машыніст 6919, Кунцава-1. 22:23:47 — 6919, зараз тармазы адкачваем, едзем. 22:23:49 — Што доўга стаіце так? За вамі два міжнародныя цягнікі! 22:23:53 — Зараз паедзем. 22:23:56 — Вы мне можаце прычыну далажыць? Мне прычыну трэба ў пазнаку ўводзіць. 22:23:56 — 6919, у чым прычына, чаму так доўга стаіце? 22:24:22 — Ігарок, гэта Саня Майсееў, табе дапамога патрэбна? 22:24:22 — Не. Яшчэ 10 хвілін цягнік спрабаваў "адкачаць" тармазы, пасля чаго страціў кіраванне і пакаціўся назад. 22:35:32 — 6919 электрацягнік, пасажырскі па Кунцава-1, падкласці башмакі, коцімся назад. 22:35:44 — № 3, ручныя круці, ё...! 22:35:59 — 4-ка другі галоўны Кунцава-1. 22:36:01 — Кунцава-1, 6919, коцімся назад. 22:36:22 — Па 1-м шляху коцімся таму. Электрацягнік, накладвайце башмакі. 22:36:34 — Машыніст "тройкі", памочніка пасылайце, 6919 коціцца назад, башмакі накладвайце. Цягніковы дыспетчар Артамонова, 6919 коціцца назад, башмакі ўкладвайце! 22:36:50 — №3, зразумела. Машыніст "тройкі" Зотаў, памочнік пабег укладваць чаравбашмакі наперад, электрацягнік без тармазоў коціцца назад. ... 22:38:03 — Трэці нумар? 22:38:07 — Трэці нумар, машыніст Зотаў, слухаю. 22:38:10 — Башмакі паклалі? На вас электрацягнік едзе. 22:38:11 — Памочнік пабег, даложыць башмакі... У сам момант сутыкнення ў эфіры былі толькі ўказанні ўсім цягнікам, якія знаходзяцца паблізу. У 22:40:36 электрычка ўрэзалася ў пасажырскі цягнік "Масква-Брэст", які стаяў ззаду яе. Толькі праз пару хвілін дыспетчар разумее, што наступствы сур'ёзныя, але да машыніста трэцяга цягніка ніяк не ўдаецца дакрычацца. 22:44:32 — ТЧМ 6919, №3, дакладзяце, у чым справа! Мне падымаць аднаўленчы цягнік? Дакладвайце цягніковаму дыспетчару! 22:44:37 — Машыніст "тройкі"! 22:44:50 — Машыніст "тройкі"! 22:48:15 — Машыніст "тройкі"! Пасля гэтага ідзе каманда: перагон зачынены. Нагадаем, пры сутыкненні цягніка і электрычкі пацярпелі пяць дзясяткаў чалавек, 12 былі шпіталізаваныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Reuters Расійская тэлекампанія РЕН ТВ абнародавала расшыфроўку перамоваў паміж дыспетчарамі і машыністамі цягнікоў, якія сутыкнуліся ў Маскве ў суботу. У...
|
|