Полацкая пенсіянерка паліла сухую траву, а згарэла пуня. 21.by

Полацкая пенсіянерка паліла сухую траву, а згарэла пуня

12.04.2017 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Пенсіянерка з вёскі Фарынава Полацкага раёна неспадзявана для сябе спаліла ўласную пуню. Здарэнне адбылося ўдзень 10 красавіка, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС

Полацкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 14.42: у Фарынаве гарэла пуня. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што з агнём змагаюцца супрацоўнікі Полацкага лясгасу: яны гасілі агонь з дапамогай мотапомпы. 

Высветлілася, што 78-гадовая гаспадыня на прысядзібным участку паліла смецце і сухую траву. Вецер падхапіў полымя і панёс яго. Справіцца з агнём пенсіянерка сама не змагла, і ў выніку загарэлася пуня.

Агонь знішчыў дах, перакрыцці столі, пашкодзіў маёмасць і сцены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пенсіянерка з вёскі Фарынава Полацкага раёна неспадзявана для сябе спаліла ўласную пуню. Здарэнне адбылося ўдзень 10 красавіка, паведамляе Віцебскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика