Хуліган распыліў слезацечны газ у брэсцкім тралейбусе
17.04.2017 14:22
—
Разное
|
Фота: vlada.io У брэсцкім тралейбусе хуліган распыліў слезацечны газ, інфармуе Здарэнне адбылося 15 красавіка. У 17.20 у міліцыю звярнуліся дзве 16-гадовыя старшакласніцы адной з брэсцкіх школаў. Яны распавялі, што ехалі ў тралейбусе №1 і паміж прыпынкамі "Праспект Машэрава" і "Тэхнічны ўніверсітэт" невядомы малады чалавек распыліў у іх бок слезацечны газ з балона. Міліцыянты затрымалі зламысніка па гарачых слядах. Выявілася, што гэта 15-гадовы навучэнец Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. Сам хлопец жыве ў вёсцы Булькава Брэсцкага раёна. Парушальніка затрымалі, балон у яго канфіскавалі. На хлопца пачалі крымінальную справу за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vlada.io У брэсцкім тралейбусе хуліган распыліў слезацечны газ, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС аблвыканкама Сяргея Дучэнкі. Здарэнне...
|
|