Пад Барысавам ДАІ са стралянінай гналася за п'яным кіроўцам
08.05.2017 16:46
—
Разное
|
Фота: orel.glavny.tv Пагоня са стралянінай адбылася ўвечары 7 траўня ў Барысаўскім раёне Міншчыны. Падрабязнасці ініцыдэнту агенцтву Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Глівін. Даішнікі пабачылі аўтамабіль ВАЗ-2110 без рэгістрацыйных знакаў, які рухаўся ў бок Беразіно. Інспектары далі кіроўцу знак спыніцца, але ён іх праігнараваў. Даішнікі накіраваліся ў пагоню, неаднаразова патрабуючы, каб кіроўца "Жыгулёў" спыніўся. Уцекача не напалохалі нават папераджальныя стрэлы ў паветра. Толькі стрэлы па колах дазволілі затрымаць аўтамабіль. Выявілася, што за рулём быў нецвярозы 32-гадовы кіроўца. На яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Дарэчы, 7 траўня супрацоўнікі ДАІ затрымалі 105 нецвярозых кіроўцаў — гэта ўдвая больш, чым у звычайныя дні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: orel.glavny.tv Пагоня са стралянінай адбылася ўвечары 7 траўня ў Барысаўскім раёне Міншчыны. Падрабязнасці ініцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў старшы інспектар...
|
|