У Гомелі адбыўся пажар на суднарамонтным заводзе. 21.by

У Гомелі адбыўся пажар на суднарамонтным заводзе

08.05.2017 16:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gomel.today

Увечары 7 траўня гамельчукі пабачылі густы дым у раёне аўтамабільнага моста на вуліцы Хатаевіча, які ўзняўся на некалькі дзясяткаў метраў.

Паводле інфармацыі сайта gomel.today, каля 20.15 загарэўся будынак былой транспартнай прахадной Гомельскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода. Ужо праз некалькі хвілінаў да месца здарэння прыбылі дзве спецмашыны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міліцыя а таксама "хуткая дапамога". Ратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. Ахвяраў і пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычыны пажару высвятляюцца. Наўрад ці вінаватым стала кароткае замыканне электраправодкі, бо экс-прахадная даўно не падключаная да сілавой сеткі.

Дарэчы, апошнім часам завод амаль спыніў сваю вытворчасць. Значная частка яго тэрыторыі перададзеная ў арэнду прыватным прадпрыемствам альбо пустуе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gomel.today Увечары 7 траўня гамельчукі пабачылі густы дым у раёне аўтамабільнага моста на вуліцы Хатаевіча, які ўзняўся на некалькі дзясяткаў метраў. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика