У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет (фота). 21.by

У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет (фота)

09.05.2017 11:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sudexpert.gov.by

У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, здарэнне адбылося ў красавіку, калі міліцыянеры падчас агляду дома натрапілі на нечаканую знаходку. Разам з ёй экспертам перадалі і патроны. Высветлілася, што пісталет самаробны, ён з’яўляецца гладкаствольнай зброяй калібра 5,6 мм, з яго можна страляць. Частка патронаў таксама была выраблена самастойна, некаторыя з іх прыдатныя да стральбы.

Пасля правядзення экспертыз распачалі крымінальную справу, артыкул — “незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” (ч. 2 арт. 295 КК). Мужчыне, які па ёй праходзіць, 49 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, здарэнне адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика