Жыхары Столінскага раёна прыехалі з заробкаў з Расіі з фальшывымі грашыма. 21.by

Жыхары Столінскага раёна прыехалі з заробкаў з Расіі з фальшывымі грашыма

11.05.2017 17:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Жыхары Столінскага раёна прыехалі з заробкаў з Расіі з фальшывымі грашыма. Пра гэта стала вядома пасля таго, як адзін з мужчын паспрабаваў у аддзяленні банку абмяняць пяць купюр па 5 тысяч расійскіх рублёў. Тры з іх у супрацоўніцы выклікалі падазрэнні і яна выклікала міліцыю. 33-гадовы мужчына патлумачыў праваахоўнікам, што гэтыя грошы атрымаў ад свайго працадаўцы ў Расіі (беларус быў задзейнічаны ў сельскагаспадарчых работах). Пра тое, што яны фальшывыя, ён не ведаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

Міліцыі стала вядома, што на заробкі са Столінскага раёна ў Расію ездзілі чатыры чалавекі. У яшчэ трох мужчын знайшлі 41 купюру з прыкметамі падробкі. Экспертызу правялі ў Пінску. Высветлілася, што 10 купюр агульнай сумай 50 тысяч рублёў былі вырабленыя з двух злепленых паміж сабой аркушоў паперы. Выявы серыйных нумароў былі нанесеныя з дапамогай электраграфіі, астатнія выявы на купюры зрабілі з дапамогай каляровай друкаркі. Міліцыя праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Жыхары Столінскага раёна прыехалі з заробкаў з Расіі з фальшывымі грашыма. Пра гэта стала вядома пасля таго, як адзін з мужчын паспрабаваў у аддзяленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика