У Ганцавічах чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўвядзення лекаў
12.05.2017 21:06
—
Разное
|
Фота: otzovik.com У Ганцавіцкім раёне міліцыя праводзіць праверку пасля таго, як чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўнутрывеннага ўвядзення лекаў у цэнтральнай раённай лякарні. Пра гэты інцыдэнт агенцтву Прадстаўнік міліцыі Сяргей Дучэнка паведаміў, што заяву праваахоўнікам падаў бацька дзіцяці. Ён паскардзіўся, што медыкі неналежным чынам выконваюць свае службовыя абавязкі. Чатырохгадовая дзяўчынка паступіла ў лякарню ў ноч на 10 траўня. Бацькі кажуць, што дачцэ стала кепска пасля выпітага малочнага кактэйлю. Зранку наступнага дня дзіця перавялі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. З унучкай была бабуля, былы медработнік. У яе прысутнасці медсястра зрабіла дзяўчынцы унутравенную ін'екцыю лекаў. Бацька дзіцяці заяўляе, што замест лекаў дзяўчынцы ўвялі "Біяфлор". Літаральна праз некалькі хвілінаў у яе рэзка пагоршылася пачуванне: сталі сінець рукі, яна паскардзілася на холад. Дзяўчынку ўдалося выратаваць дзякуючы неадкладнай рэанімацыі. Цяпер яна разам з маці знаходзіцца ў Мінскай дзіцячай інфекцыйнай клініцы. Яе жыццю нічога не пагражае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: otzovik.com У Ганцавіцкім раёне міліцыя праводзіць праверку пасля таго, як чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўнутрывеннага ўвядзення лекаў у...
|
|