На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуюць цёплае і сухое надвор'е. 21.by

На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуюць цёплае і сухое надвор'е

15.05.2017 14:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: namonitore.ru

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і сухое надвор'е. Пра гэта ў каментары БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Па яго словах, надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць антыцыклон. Тэмпература паветра будзе паступова павышацца. 

У аўторак уначы і зранку па большай частцы тэрыторыі, а днём па паўднёвым усходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, у асобных раёнах — +2...+5. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — 18-21 вышэй за нуль.

У сераду ўначы чакаецца 1-5 градусаў са знакам "плюс", у асобных раёнах па поўначы будуць замаразкі — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць 13-19 са знакам "плюс", па захадзе — да 21 цяпла.

У чацвер уначы будзе +2...+7, удзень — 13-19 градусаў цяпла, па захадзе тэмпература паветра прагрэецца да +22.

У пятніцу ноччу тэмпература чакаецца ад 4 да 11 вышэй за нуль, удзень — 18-25 цяпла.

У суботу ўначы слупок тэрмометра будзе паказваць 6-13 градусаў цяпла, удзень — +20...+27.

У нядзелю ў асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы тэмпература паветра будзе ад 7 да 14 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 18-25 вышэй за нуль, на захадзе краіны — да 28 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: namonitore.ru На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і сухое надвор'е. Пра гэта ў каментары БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика