У віцебскую радзільню прыйшла цяжарная казуля. 21.by

У віцебскую радзільню прыйшла цяжарная казуля

15.05.2017 14:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На тэрыторыі віцебскай радзільні №2 на выходных пабачылі казулю. Жывёла трапіла ў пастку паміж бляшанай агароджай і плотам з сеткі-рабіцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Спрабуючы вырвацца, казуля падрапалася аб металічныя канструкцыі. 

Відавочца, які выявіў жывёлу, затэлефанаваў ратавальнікам. Тыя выцягнулі казулю з пасткі паміж платамі і адвезлі яе ў Віцебскі заапарк. Калі казулю аглядаў ветэрынарны лекар, высветлілася, што яна цяжарная.

У Віцебску апошнім часам нярэдка дзікія жывёлы трапляюцца гараджанам у самых нечаканых месцах. Напрыканцы красавіка па горадзе бегаў лось, а нядаўна ў горадзе злавілі бабра, які спрабаваў схавацца пад машыны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На тэрыторыі віцебскай радзільні №2 на выходных пабачылі казулю. Жывёла трапіла ў пастку паміж бляшанай агароджай і плотам з сеткі-рабіцы, пішуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика