17 траўня ў Беларусі будзе да 21 градуса цяпла. 21.by

17 траўня ў Беларусі будзе да 21 градуса цяпла

16.05.2017 15:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

17 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду, па паўднёвым усходзе парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ў дыяпазоне +1...+6 градусаў. У асобных раёнах па поўначы краіны сіноптыкі прагназуюць замаразкі да нуля — 2 градусаў марозу. У сувязі з гэтым абвешчана штармавое папярэджанне. 

Удзень чакаецца ад 13 да 18 градусаў цяпла. У заходніх раёнах слупок тэрмометра падымецца да 19-21 градуса вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 17 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика