У Пінску жанчына здзекавалася з хлопчыка, якога ўтрымлівала ў сваёй кватэры
01.06.2017 15:52
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Пінску жанчына здзекавалася з 8-гадовага хлопчыка, якога ўтрымлівала ў сваёй кватэры. Здарэнне адбылося пасля 13-й гадзіны 15 траўня 2017-га. Хлопчык з сябрам ішоў у гімназію. Па дарозе яны вырашылі зайсці да агульнага знаёмага, і ў пад’ездзе дома школьніка схапіла невядомая жанчына. Яго сябар паведаміў пра здарэнне бацькам пацярпелага, а яны звярнуліся ў міліцыю. У адносінах жыхаркі Пінска распачалі крымінальную справу, артыкул — “незаконнае пазбаўленне волі, якое суправаджалася пакутамі” (ч. 2 арт. 183 КК). Жанчына знаходзіцца пад вартай, ёй выставілі абвінавачанне. Магчыма, будзе праведзена комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Пінску жанчына здзекавалася з 8-гадовага хлопчыка, якога ўтрымлівала ў сваёй кватэры. Здарэнне адбылося пасля 13-й гадзіны 15 траўня... |
|