У Рагачоўскім раёне падчас палявых работ знайшлі мех з парэшткамі чалавека. 21.by

У Рагачоўскім раёне падчас палявых работ знайшлі мех з парэшткамі чалавека

02.06.2017 15:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Рагачоўскім раёне падчас вясенне-палявых работ знайшлі мех з касцянымі парэшткамі чалавека. Здарылася гэта на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Хатоўня. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, раней на тым месцы быў прыватны дом, у якім ніхто не жыў, і яго знеслі. Пасля гэтага ўчастак стаў уласнасцю сельгаспрадпрыемства.

Праваахоўнікі папярэдне высветлілі, што парэшткі могуць належаць мужчыну, 1959 года нараджэння, які жыў у гэтым доме. 16 гадоў таму ён паехаў на заробкі ў Расію і знік. Эксперты высвятляюць прычыны яго смерці. На чэрапе былі выяўленыя пашкоджанні, магчыма, ад сякеры. Пад падазрэнне трапіў старэйшы брат загінулага, з якім у яго былі канфлікты з-за пенсіі маці і грашовай кампенсацыі, якую выплацілі ёй як былому вязню нацысцкіх канцлагераў. Але брат памёр у 2010 годзе, што ўскладняе расследаванне, адзначае Габрылёў. Праверку праводзіць Рагачоўскі аддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Рагачоўскім раёне падчас вясенне-палявых работ знайшлі мех з касцянымі парэшткамі чалавека. Здарылася гэта на тэрыторыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика