У Івацэвічах праз уцечку газу эвакуявалі 18 чалавек. 21.by

У Івацэвічах праз уцечку газу эвакуявалі 18 чалавек

16.06.2017 11:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: govoritufa.ru

Ратавальнікі Івацэвічаў 15 чэрвеня каля 15-й гадзіны атрымалі паведамленне, што ў пяціпавярховым шматкватэрным доме па вуліцы Чарткова адбылася ўцечка бытавога газу. Інцыдэнт здарыўся ў кватэры на трэцім паверсе, адзначае прэс-служба МНС.

Ратавальнікі разам з работнікамі райгаза эвакуявалі жыхароў трох пад'ездаў — 18 чалавек. Звяно газадымаахоўнай службы трапіла ў кватэру, дзе адбылася ўцечка газу, пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы праз адкрытую раму гаўбца. У пакоі на ложку яны знайшлі 55-гадовую жанчыну. Пры дапамозе дадатковай маскі яе вывелі на свежае паветра. Жанчына, паводле папярэдняй інфармацыі, была нецвярозай. Ад меддапамогі яна адмовілася

Прычынай інцыдэнту называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў з боку гаспадыні кватэры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: govoritufa.ru Ратавальнікі Івацэвічаў 15 чэрвеня каля 15-й гадзіны атрымалі паведамленне, што ў пяціпавярховым шматкватэрным доме па вуліцы Чарткова адбылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика