У лесе на Лідчыне знайшлі цела 20-гадовага хлопца са скрыпкай. 21.by

У лесе на Лідчыне знайшлі цела 20-гадовага хлопца са скрыпкай

16.06.2017 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

7 чэрвеня ў 14.40 у лесе каля вёскі Дайнова Лідскага раёна знайшлі труп. Як піша "Лідская газета", на целе былі множныя рэзаныя раны — на левым перадплеччы і плячы, каля правага локцевага згіну і правага перадплечча, грудной клеткі злева. 

Следчыя, якія прыбылі на месца здарэння выявілі асобу загінулага. Ім апынуўся непрацуючы 20-гадовы жыхар вёскі Астроўля. Малады чалавек сышоў з дому яшчэ 4 чэрвеня.

На месцы здарэння былі знойдзеныя таксама лязо "Спадарожнік", скрыпка, смык, футарал для скрыпкі, акуляры, мужчынская кашуля з напластаваннем рэчыва бурага колеру, бялізна. 

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны і прычыну смерці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 7 чэрвеня ў 14.40 у лесе каля вёскі Дайнова Лідскага раёна знайшлі труп. Як піша "Лідская газета", на целе былі множныя рэзаныя раны — на левым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика