У аўторак у Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы
26.06.2017 13:10
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА 27 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Пра гэта перадае Уначы пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, а ўдзень па паўночных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні 4-9 метраў за секунду, днём парывы дасягнуць 14 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра будзе ад 8 да 14 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць +18...+23 градусы цяпла. Па поўдні краіны ўдзень чакаецца да 25 са знакам "плюс". Дарэчы, на чацвер, 29 чэрвеня, сіноптыкі ўжо абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпературы паветра падымецца да 30-34 градусаў цяпла, на поўдні ў асобных раёнах — да +36. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 27 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,... |
|