Пакрыўджаны жыхар Мазыра даслаў у ДАІ парнаграфічныя малюнкі. 21.by

Пакрыўджаны жыхар Мазыра даслаў у ДАІ парнаграфічныя малюнкі

10.07.2017 20:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Пакрыўджаны жыхар Мазыра даслаў у ДАІ парнаграфічныя малюнкі. Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканакама, у канцы сакавіка даішнікі злавілі яго на дарозе ў Калінкавічах у стане алкагольнага ап’янення і без флікера. Быў выпісаны штраф, які мужчына плаціць не збіраўся. Калі ён атрымаў позву пра неабходнасць з’явіцца ў мазырскае ДАІ, на аркушы паперы намаляваў парнаграфічныя выявы. Гэты “ліст” разам з позвай мужчына адправіў даішнікам па пошце.

Днямі ў адносінах аўтара малюнкаў распачалі крымінальную справу, артыкул — “выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару” (ч. 1 арт. 343 КК). Фігурант справы, які застаецца на волі, патлумачыў, што ён зліўся на супрацоўнікаў ДАІ за складзены на яго адміністрацыйны пратакол. Цяпер яму за той учынак пагражае да 6 месяцаў арышту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Пакрыўджаны жыхар Мазыра даслаў у ДАІ парнаграфічныя малюнкі. Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканакама, у канцы сакавіка даішнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика