У Мінску п'яны кіроўца БМВ вазіў чалавека ў багажніку аўто
18.07.2017 13:16
—
Разное
|
![]() Кадр з Youtube У Мінску п'яны кіроўца вёз чалавека ў багажніку, а потым спрабаваў уцячы ад патруля ДАІ, паведамляе Здарэнне адбылося ў раёне скрыжавання вуліц Адзінцова і Скрыпнікава. Патруль ДАІ заўважыў, што ў машыне, якая спынілася, на краі адчыненага багажніка сядзіць чалавек. Міліцыянты вырашылі пад'ехаць і даведацца, што здарылася. Пабачыўшы міліцыянтаў, пасажыр зачыніў багажнік і стаў уцякаць, а кіроўца БМВ націснуў на газ. Патруль пусціўся ў пагоню. Кіроўца ігнараваў патрабаванні спыніцца. Аднак на скрыжаванні вуліцаў Скрыпнікава і Сухараўскай ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў светлафор. Уцекача затрымалі. Выявілася, што за рулём БМВ быў нецвярозы 26-гадовы малады чалавек. За парушэнні ПДР на яго склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з Youtube У Мінску п'яны кіроўца вёз чалавека ў багажніку, а потым спрабаваў уцячы ад патруля ДАІ, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ДАІ...
|
|