"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў начны клуб у Барысаве. 21.by

"Тэлефонны тэрарыст" замініраваў начны клуб у Барысаве

18.07.2017 16:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Жыхару Барысава пагражае крымінальная адказнасць за тэлефанаванне. Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў на яго крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку.

Здарэнне адбылося ўначы 15 ліпеня. У міліцыю затэлефанаваў чалавек і паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў будынку аднаго з начных клубаў Барысава.

На месца адразу ж прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў. Аднак праверка не пацвердзіла інфармацыю пра выбуховую прыладу. 

Праваахоўнікі знайшлі чалавека, які тэлефанаваў у міліцыю. Гэта 31-гадовы жыхар Барысава, раней не судзімы і непрацуючы. Выявілася, што мужчына быў каля гэтага самага клуба нападпітку і затэлефанаваў у міліцыю са свайго мабільніка. 

Праваахоўнікі вядуць расследаванне. З мужчыны ўзялі абавязанне аб яўцы і належных паводзінах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Жыхару Барысава пагражае крымінальная адказнасць за тэлефанаванне. Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў на яго крымінальную справу за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика