У Бярозе дзяўчына на Mazda заехала ў хлебны павільён
18.07.2017 16:26
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by Скандальна скончылася для жыхаркі Бярозы спроба прыпаркавацца каля гандлёвага павільёна. Здарэнне адбылося ўвечары 16 ліпеня, піша 23-гадовая мясцовая жыхарка на аўтамабілі Mazda спрабавала прыпаркавацца. Аднак пры заездзе на паркоўку яна няправільна выбрала хуткасць і не справілася з кіраваннем. У выніку яе аўто літаральна заехала ў хлебную краму, размешчаную насупраць. Пасля гэтага дзяўчына ўцякла з машыны, пакінуўшы на заднім пасажырскім сядзенні соннага 28-гадовага пасажыра. На шчасце, пацярпелых у аварыі не было. На наступны дзень зранку яна сама з'явілася ў раённае аддзяленне ДАІ. Уцёкі дзяўчына патлумачыла тым, што баялася адказнасці за ўчыненае ДТЗ, бо ў лютым 2017 года яе пазбавілі правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Дарэчы, у ДАІ дзяўчына прыйшла таксама нецвярозая. Медагляд паказаў, што колькасць пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,9 праміле. Сама кіроўца заявіла, што выпіла пасля ДТЗ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Скандальна скончылася для жыхаркі Бярозы спроба прыпаркавацца каля гандлёвага павільёна. Здарэнне адбылося ўвечары 16 ліпеня, піша gaibrest.by. ... |
|