Вулічны музыка Ігар Пятрэнка: Я прапанаваў сябе ў якасці мадэлі майстра Ёды. 21.by

Вулічны музыка Ігар Пятрэнка: Я прапанаваў сябе ў якасці мадэлі майстра Ёды

19.07.2017 19:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Еўрарадыё

Знаёмцеся ― гэта Ігар Пятрэнка, вулічны музыка. Кожны дзень ён выходзіць на працу ― выконвае пад гітару рускі рок альбо ў раёне мінскага ГЦ “Імпульс” на вуліцы, альбо ў пераходзе на Якуба Коласа. Хаця, натуральна, не цураецца і іншых месцаў у горадзе, асабліва, калі ганяюць міліцыянеры.

Ігару 27 гадоў. Яго рост ― 138 см. Захворванне Ігара рэдкае ― сіндром 3-М, і на 1989 год нараджэння такіх, як хлопец, было каля ста чалавек у свеце.

 

“У кожнага чалавека ў свеце ёсць мара стаць супермэнам”

“Калі мне было 13 гадоў, я даведаўся, што дзецям з такім захворваннем ламаюць канечнасці і штучна выцягваюць. Але пры такой аперацыі ёсць рызыка, што косці зрастуцца няправільна. Я ведаў хлопчыка, які пайшоў на такую аперацыю і дагэтуль ходзіць на кастылях. А я адмовіўся ад гэтай аперацыі, і бацькі не сталі ціснуць. Тады падумаў, што пофіг, сам дам рады. Натуральна, што ў кожнага чалавека ёсць мара стаць хутчэйшым, вышэйшым і мацнейшым, стаць супермэнам. І ў мяне ўзнікалі думкі, што было б здорава вырасці, але не з цяжкім дэпрэсіўным пачаткам, а так: было б някепска, але гэтага ніколі не будзе”.

Ігар рос адзін у сям'і. У садок не хадзіў. Праўда, бацька не вытрымаў выпрабавання асаблівым дзіцем, спужаўся адказнасці і пакінуў сына з маці. З таго часу яны не бачыліся.

“Навошта? Хіба ў людзей ёсць імкненне ўбачыцца з незнаёмым чалавекам? У мяне няма”, ― паціскае плячыма хлопец.

Дзяцінства Ігар успамінае з усмешкай. Кажа, што як у любога нармальнага дзіцяці яго любімым заняткам было гуляць у двары з сябрамі. У хованкі, машынкі, даміно, выпальваць лупамі, лазіць па дрэвах.

“Дзіцянства ― гэта тое, што вызначае далейшае жыццё, гэта прашыўка. Бо калі дзяцінства было кепскім, асоба можа спаласавацца глыбокімі комплексамі. А ў мяне дзяцінства было здораўскім. Я ішоў у авангардзе, за мной пацаны бегалі гуськом. Я быў вельмі "дзвіжовы". Не ведаю, ці то бацькі так сяброў выхавалі, але не было стэрыатыпаў наконт таго, што я маленькі. Таму атрымалася, што я сябе, уласна, і успрымаў такім, якім я ёсць. Мяне ніхто не крыўдзіў у двары, хіба што якія залётныя хуліганы”.

У школе ў пачатковых класах Ігар вучыцца на “выдтна”, праўда, смяецца, пазней справу робіць пераходны ўзрост, і вучоба перастае быць важнай. Ігар любіць біялогію, працу, геаграфію, гісторыю, літаратуру, але сваю ― фантастыку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Еўрарадыё Знаёмцеся ― гэта Ігар Пятрэнка, вулічны музыка. Кожны дзень ён выходзіць на працу ― выконвае пад гітару рускі рок альбо ў раёне мінскага ГЦ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика