26 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і шквалісты вецер
25.07.2017 14:48
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА 26 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з навальніцамі і шквалістым ветрам. Пра гэта агенцтву У сераду чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Удзень па ўсходзе Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца град. Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер прагназуюць паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы слупок тэрмометра пакажа +14...+20 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 21 градуса цяпла па захадзе да +31 па ўсходзе краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 26 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з навальніцамі і шквалістым ветрам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў... |
|