У выходныя ў Беларусі будзе спякотна
28.07.2017 18:50
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У выходныя ў Беларусі чакаюцца гарачае надвор'е і дажджы. Пра гэта агенцтву Па словах спецыяліста, дзякуючы гарачыні апошніх дзён прагрэлася вада ў рэках і вадаёмах: на Бярэзіне, Дняпры, Прыпяці і Сожы — да 20-23 градусаў цяпла, на Заходняй Дзвіне і Нёмане — да 19-21, на Заслаўскім і Вілейскім вадасховішчах — да 19 і 21 градуса адпаведна, на возеры Нарач — да 20 градусаў. У ноч на 29 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у крайніх паўночна-ўсходніх раёнах — моцныя. Удзень у асобных раёнах таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра будзе ад 11 да 18 вышэй за нуль, а ўдзень — 20-25 градусаў . У нядзелю, 30 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 16 градусаў, удзень слупок тэрмометра падымецца да 22-28 цяпла, па Брэстчыне тэмпература паветра прагрэецца да 30 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У выходныя ў Беларусі чакаюцца гарачае надвор'е і дажджы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў...
|
|