66-гадовы дачнік пад Пухавічамі учыніў разню, а потым забіў сябе
01.08.2017 14:24
—
Разное
|
На фота nn.by — дом Леаніда Юхневіча Трагічнае здарэнне адбылося 31 ліпеня ў садовым таварыстве каля вёскі Машчэнава Пухавіцкага раёна Міншчыны. Як паведамляе Падрабязнасці здарэння даведаліся журналісты Жанчына адбівалася ад нападніка, змагла выбіцб нож. Таксама за яе заступіўся малы ўнук, які выскачыў з дошкай і крычаў: "Не чапай бабулю!" "Я спужалася, пачала крычаць сама: "Дапамажыце! Забіваюць!" Крыкнула ўнуку, каб хутчэй веснічкі адчыняў. Пасля я — не памятаю як — ударыла Леаніда ў грудзі нагою, ён адляцеў. Тут ужо падбеглі людзі, я адчыніла веснічкі, схапіла ўнука, пабегла з ім у хату, мы зачынілі дзверы. І ўнук кажа, што міліцыя прыехала", — распавядае жанчына. Па яе словах, Юхневіч, хутчэй за ўсё, быў цвярозы, але з "абсалютна шалёным позіркам". У самой Святланы Рыгораўны пасля нападу — чатыры нажавыя раненні. Пашкоджаныя рука, грудзі, спіна. Паранены твар — напэўна, мужчына цэліў у шыю, але трапіў у падбароддзе. Нож прайшоў наскрозь, у рот. Журналісты высветлілі, што і Леанід, і яго ахвяры — з Мінска. Раней яны працавалі ў Мінскім навукова-даследчым прыборабудаўнічым інстытуце, які знаходзіцца ў сістэме Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Усе разам яны атрымалі ўчасткі пад лецішчы ў садовым таварыстве "Флора". Суседка гаворыць, што пару гадоў таму Юхневіча звольнілі з працы. "Яму ўсё мроілася, што ў яго хочуць дачу забраць, хочуць кватэру забраць, а яго на вуліцу выкінуць… Хто? Невядома. Казаў, нібыта нейкія "чужыя людзі", — распавядае жанчына. Потым у Юхневіча была сур'ёзная траўма галавы, калі ён тры месяцы ляжаў у рэанімацыі. Пасля лякарні мужчына жорстка запіў, за гэта яго і звольнілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фота nn.by — дом Леаніда Юхневіча Трагічнае здарэнне адбылося 31 ліпеня ў садовым таварыстве каля вёскі Машчэнава Пухавіцкага раёна Міншчыны. Як паведамляе... |
|