Гродзенская міліцыя знайшла чалавека, які абстраляў тралейбус і аўтазапраўку. 21.by

Гродзенская міліцыя знайшла чалавека, які абстраляў тралейбус і аўтазапраўку

09.08.2017 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

Гродзенскія міліцыянты знайшлі чалавека, якога падазраваюць у абстрэле тралейбуса і аўтазапраўкі з пнеўматычнай зброі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.  

Здарэнне, як перадавала Еўрарадыё, адбылося ў ноч на 28 ліпеня. Невядомыя абстралялі тралейбус, у якім былі кіроўца і восем пасажыраў.  

Па гарачых слядах міліцыянты не змаглі выявіць зламыснікаў. Для іх пошуку праваахоўнікі размясцілі інфармацыю ў інтэрнэце. Праз нейкі час у міліцыю звярнуўся гродзенец з інфармацыяй, якой было дастаткова, каб выйсці на след падазраванага.

У хуліганстве падазраюць 22-гадовага гродзенца. Разам з двума прыяцелямі ён катаўся па горадзе на машыне бацькі без задняга дзяржнумару. За рулём аўто сядзеў сябар, а сам малады чалавек быў нецвярозы. Ён дастаў з бардачка газавы ТТ, прызначаны для страляніны металічнымі шарыкамі. З гэтага пісталета хлопец абстраляў тралейбус і аўтазапраўку. Як пазней выявілася, мішэнямі ён выбраў таксама некалькі ліхтароў і бігбордаў. 

пабачыўшы ў інтэрнэце, што яго шукае міліцыя, малады чалавек выкінуў пісталет у Нёман, а машыну аддаў у рамонт. Аднак гэтыя меры аказаліся недастатковымі — .
міліцыя яго ўсё ж знайшла. 

На хлопца пачалі крымінальную справу за хуліганства. Малады чалавек знаходзіцца ў следчым ізалятары.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by Гродзенскія міліцыянты знайшлі чалавека, якога падазраваюць у абстрэле тралейбуса і аўтазапраўкі з пнеўматычнай зброі, паведамляе прэс-служба УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика