Каля Крыма выратавалі катамаран з пяццю беларускімі турыстамі
10.08.2017 14:29
—
Разное
|
![]() Фота: прэс-служба Памежнага ўпраўлення ФСБ РФ па РК Каля берагоў Крыма расійскія памежнікі выратавалі катамаран з беларускімі турыстамі, перадае 8 жніўня каля 18-й гадзіны памежны вартавы карабель у Чорным моры прыняў радыёсігнал аб дапамозе ад капітана замежнай яхты тыпу "катамаран". Яхта ішла пад беларускім сцягам, портам прыпіскі мела Брэст. За 3-4 мілі ад берагу беларускі карабель пацярпеў бедства ў вынку ўзмацнення ветру. Ужо праз паўгадзіны экіпаж вартавога катэра "Мангуст" дапамог беларускай яхце. Пяцярых падарожнікаў расійскія памежнікі прынялі на борт свайго карабля, а яхту адбуксіравалі ў бухту Ціхая. выявілася, што пяць турыстаў з Беларусі вырашылі правесці свой адпачынак у марскім круізе па Крымскім узбярэжжы. Ніхто падарожнікаў падчас здарэння не пацярпеў. 10 жніўня яны працягнулі сваё падарожжа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: прэс-служба Памежнага ўпраўлення ФСБ РФ па РК Каля берагоў Крыма расійскія памежнікі выратавалі катамаран з беларускімі турыстамі, перадае сайт...
|
|