Беларус зрабіў гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры. 21.by

Беларус зрабіў гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры

14.08.2017 19:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Грамадзянін Беларусі зрабіў нелегальную гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры. Пра гэтую гісторыю напісала іспанскае выданне El Mundo. Кватэра з відам на мора знаходзіцца ў старым горадзе. Беларус заключыў з яе гаспадарамі дамову на год, штомесяц ён мусіў плаціць 825 еўра.

Праз два тыдні гаспадары кватэры выпадкова даведаліся, што ў іх кватэры жывуць іншыя людзі. Суседзі паведамілі, што зверху працякае ванна. Калі гаспадары прыехалі, дзверы адчыніла францужанка. За ноч у кватэры яна заплаціла 200 еўра. У наступны раз дзверы адчынілі расіяне. Высветлілася, што ў інтэрнэце ёсць рэклама аб здачы жылля. Беларус здаваў 8 кватэр! Дарэчы, сам ён знік.

Гаспадары кватэры змаглі вярнуць права на карыстанне жыллём толькі праз чатыры месяцы, з дапамогай праваахоўнікаў, калі была ануляваная дамова. Адзначаецца, што гэта не адзіны выпадак падобнага махлярства. Колькасць зваротаў жыхароў Барселоны да праваахоўнікаў павялічаецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Грамадзянін Беларусі зрабіў нелегальную гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры. Пра гэтую гісторыю напісала іспанскае выданне El Mundo....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика