З’явіліся новыя падрабязнасці пра ДТЗ з таксі, у якім загінулі 2 пасажыры. 21.by

З’явіліся новыя падрабязнасці пра ДТЗ з таксі, у якім загінулі 2 пасажыры

17.08.2017 15:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

З’явіліся новыя падрабязнасці пра ДТЗ з таксі ў Мінску, у якім загінулі 2 пасажыры. Мяркуецца, што ў таксі ніхто не быў прышпілены рамянямі бяспекі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” сказаў прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Агафонаў. Але гэта папярэдняя інфармацыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 17 жніўня, пасля 7-й гадзіны раніцы на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі таксі сутыкнулася з рэйсавым аўтобусам “МАЗ-103”, які ехаў перад ёй. Ратавальнікі дэблакавалі заціснутых у салоне разбітай машыны людзей. 19-гадовая пасажырка памерла на месцы. Пазней афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова паведаміла пра смерць у бальніцы яшчэ аднаго пасажыра, маладога чалавека. Кіроўца таксі знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Што да 51-гадовага кіроўцы аўтобуса, то ён, як і адзіны пасажыр у салоне, не пацярпелі.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by З’явіліся новыя падрабязнасці пра ДТЗ з таксі ў Мінску, у якім загінулі 2 пасажыры. Мяркуецца, што ў таксі ніхто не быў прышпілены рамянямі бяспекі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика