Як адсвяткуюць Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Праграма
31.08.2017 12:58
—
Разное
|
У першыя выходныя верасня Полацк будзе «гуляць дык гуляць». Горад адсвяткуе сваё 1155-годдзе, стане сталіцай Дня беларускага пісьменства, прымеркаванага да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, а таксама ў шосты раз прыме фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон». Самыя яркія моманты гэтых мерапрыемстваў — у афішы TUT.BY. Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон»
На Падрабязнасцi — на Піратэхнічнае шоў Terra Incognita
Піратэхнічнае шоу пройдзе з удзелам калектываў з Беларусі і Расіі: The SHOW JOKERS, KRESIVA, ILLIZIYM, IRISAN, «Элементаль», «Лабараторыя Механік», «Полацкі зьвяз». 1 верасня, пятніца11.00−13.00 — у рамках гістарычнай рэканструкцыі «Падарожжа ў школу мінулага: адзін дзень з жыцця гімназісткі XIX стагоддзя» пройдуць урокі: «Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова», «Дамаводства», «Мастацтва». Баль гімназістак Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33) 11.00−15.40 — лабараторыя вынаходніцтваў «Планета Крэатыў у Полацку»: 3D-лабараторыя (мадэляванне, прататыпіраванне, друк) i віртуальная рэальнасць «Напоўні свет творчасцю» Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) 11.00−15.40 — спектакль «Дзіўны сон», квэст-гульня «Дарогамі Скарыны», інтэрактыўны музейны занятак, майстар-клас мастака-ілюстратара, флэшмоб «Любімая кніга» і іншыя мерапрыемствы Дзе: Дзіцячы музей (вул. Ніжне-Пакроўская, 46) 11.00−15.40 — фотакрос «Полацк чытае!», квэст «Мы — нашчадкі Скарыны», пазл чытацкіх пераваг «Мая любімая кніга» i турнір «Рыцар слова» Дзе: СШ № 10 (вул. Францыска Скарыны, 25) 11.00−15.40 — выставачная панарама «Скрозь прызму часу», фотагалерэя «Перагортваючы старонкі кніг», экспазіцыя «Пісьмо нашчадкам» Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку 11.00−15.40 — У межах тэатральна-гістарычнай замалёўкі «Вялікі асветнік» адбудзецца баль. Дзе: пляцоўка каля помніка героям Айчыннай вайны 1812 года (пл. Свабоды) 11.00−15.40 — гульнявая праграма «Літаратурны дыліжанс», РR-акцыя «Кніга для нашчадкаў», арт-дворык «Чароўны дотык», выстава плакатаў, аформленых у стылі старадаўніх кніг. Дзе: пляцоўка каля помніка Еўфрасінні Полацкай (вул. Талстога, 6) 11.00−15.40 — праект «Музычная скарбонка» прадэманструе 2 блокі. У «гістарычным» ансамбль барабаншчыц, флейтыстаў выканаюць творы з «Полацкага сшытка». У «сучасным» слухачы пачуюць, у прыватнасці, народны ансамбль настаўнікаў «Настрой». Дзе: пляцоўка каля памятнага знака «Геаграфічны цэнтр Еўропы» (алея на пр. Францыска Скарыны) 14.30−16.00 — фінал інтэрнэт-праекта «Вулічны буккросінг»; iнтэрактыўныя пляцоўкі «Друкар — мая прафесія», «Скарынаўскі квэст» i іншыя Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7) 16.00−18.00 — інтэрактыўнае шоу ў онлайн-рэжыме «Галерэя ажылых карцін. Рэха Скарынаўскай эпохі», прэзентацыя дызайн-калекцыі «Скарынаўская азбука»; тэатр гістарычнай мініяцюры «Зварот да нашчадкаў: ад Прадславы да Сымона»; прэзентацыя арт-аб'екта лапікавага шыцця «Палатно дружбы», лазернае шоу «Полацк вітае гасцей» Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7) 2 верасня, субота11.00−12.00 — урачыстае шэсце, прысвечанае 1155-годдзю Полацка, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню беларускага пісьменства Дзе: вуліца Юбілейная − вуліца Камуністычная − вуліца Еўфрасінні Полацкай − плошча Свабоды 11.00−20.00 — Фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі Дзе: плошча Францыска Скарыны 10.00−20.00 — выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны 10.00−20.00 — свята-фэст беларускай кухні Дзе: праспект Францыска Скарыны 12.00−14.00 — урачыстае адкрыццё Дня горада. Святочны канцэрт. Дзе: плошча Свабоды 15.00−17.00 — Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», на які дзеці з усёй краіны прыедуць чытаць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15) 17.00−18.00 — канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) 18.00−18.30 — урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» Дзе: пляцоўка каля Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) 18.30−19.00 — урачыстае адкрыццё культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая» Дзе: Сафійскі сабор (вул. Замкавая, 1) 20.00−22.00 — урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства: мастацка-тэатралізаваная дзея «Беларускі шлях» з удзелам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь; лазернае шоу Дзе: плошча Свабоды 16.00−17.30 — «Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр» Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) 17.30−19.00 — хрэсны ход ад сабора Пакрава Прасвятой Багародзіцы да Богаяўленскага сабора, малебен Дзе: праспект Францыска Скарыны, 48; вуліца Ніжне-Пакроўская, 24 23.30−2.30 — моладзевая дыскатэка Дзе: плошча Свабоды 3 верасня, нядзеля8.30−10.00 — Боская літургія, пасадка Сада малітвы Дзе: Богаяўленскі сабор (вул. Ніжне-Пакроўская, 24) 10.00−18.00 — Фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі Дзе: плошча Францыска Скарыны 11.00−18.00 — выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны 12.00−12.20 — гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных Дню беларускага пісьменства Дзе: ля будынка ЗВЭС (пр. Францыска Скарыны, 32) 13.00−14.00 — уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі 14.00−14.30 — урачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці Дзе: плошча Свабоды 13.00−14.30 — монаспектакль «Беларусь. Дыдактыка» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзе: Полацкі каледж ВДУ імя П. Машэрава (вул. Еўфрасінні Полацкай, 26) 17.00−19.30 — У рамках адкрыцця глядзельнай залы гарадскога Палаца культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Легенда пра князя Усяслава», якую рыхтуе заслужаны аматарскі калектыў Беларусі тэатр «Пілігрым». Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15) 15.00−16.00 — прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» у выкананні Ксеніі Пагарэлай Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1) 14.00−18.00 — малодзевае свята-фэст «Мы — у тэме!». Прэзентацыя брэнда «Полацк — моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь-2017». Рэтра-праект «Гісторыю памятаем, будучыню творым» Дзе: каля помніка Сімяону Полацкаму 20.00−22.00 — канцэрт майстроў мастацтваў «Залатая калекцыя беларускай песнi» Дзе: плошча Свабоды Выставы2−3 верасня (11.00−20.00) — выстава «Горад у макетах» Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку 2 верасня (14.30−15.30) — адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання Дзе: Мастацкая галерэя (вул. Стралецкая, 4а-4) 2 верасня (14.00−14.30) — прэзентацыя выдання Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору ААТ «Белгазпромбанк». 14.30−15.00 — адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі) Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) 3 верасня (12.00−13.00) — выстава аднаго дня: прэзентацыя серыі памятных манет «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33) Спорт12.00−15.00 — Футбольныя матчы, велагонкі Дзе: стадыён «Спартак» (вул. Стралецкая, 10а) 12.00 -15.00 — свята спартыўных адзінаборстваў Дзе: спорткомплекс «Алімпіец» (вул. Зыгіна, 59а).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя выходныя верасня Полацк будзе "гуляць дык гуляць". Горад адсвяткуе сваё 1155-годдзе, стане сталіцай Дня беларускага пісьменства, прымеркаванага да 500-годдзя...
|
|