У Мінску кіроўцу стала дрэнна за рулём: ён пратараніў 3 аўто і збіў пешахода
31.08.2017 19:32
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінска У выніку ДТЗ, якое адбылося 31 жніўня ў Мінску на вуліцы Чычурына ў Фрунзенскім раёне, два чалавекі апынуліся ў лякарні. Пра гэта інфармуе Паведамляецца, што кіроўцу Audi стала дрэнна за рулём. Мужчына страціў кіраванне, і яго аўто ўрэзалася ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Пасля гэтага машына збіла пешахода — мужчыну, які займаўся рамонтам свайго BMW. Пешаход у выніку аўтааварыі атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, яго даставілі ў лякарню. "Хуткая дапамога" забрала таксама і кіроўцу Audi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска У выніку ДТЗ, якое адбылося 31 жніўня ў Мінску на вуліцы Чычурына ў Фрунзенскім раёне, два чалавекі апынуліся ў лякарні. Пра гэта інфармуе tut.by са... |
|