У Ляхавічах п'яны "акрабат" зваліўся з гаўбца трэцяга паверха
31.08.2017 19:32
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У Ляхавічах 26-гадовы мужчына зваліўся з гаўбца трэцяга паверха. Пра гэтае здарэнне агенцтву Выпадак адбыўся 23 жніўня прыблізна ў 23.50. Малады чалавек у сваёй кватэры выпіваў разам са знаёмымі. Потым ён выйшаў на гаўбец, абапёрся рукамі аб прываконне і зрабіў стойку. Аднак пры гэтым ён не ўтрымаў раўнавагу і стаў падаць. Сябры трымалі і ўратавалі яго. Пазней гаспадар зрабіў яшчэ адну спробу стаць у стойку на парэнчах гаўбца — і сарваўся наніз. Яго давялося шпіталізаваць. Праваахоўнікі апыталі гасцей, якія знаходзіліся ў кватэры падчас здарэння. Паведамляецца, што мужчына нідзе не працуе, пражывае адзін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Ляхавічах 26-гадовы мужчына зваліўся з гаўбца трэцяга паверха. Пра гэтае здарэнне агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення...
|
|