Аварыя на ЦЭЦ-4 пакінула без электрычнасці частку Мінска і Мінскай вобласці
06.09.2017 12:16
—
Разное
|
Фота: gosstroy.by У выніку аварыі на ЦЭЦ-4 без электрычнасці засталіся некалькі раёнаў Мінска і Мінскай вобласці. У прыватнасці, без святла засталіся такія раёны, як Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына. Таксама ёсць звесткі, што без святла застаўся Дзяржынск. У "Мінскэнерга" аварыйную сітуацыю тлумачаць раптоўным адключэннем абсталявання. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар "Мінскэнерга" Міхаіл Юдзін. Юдзін: "Рэч у тым, што на ЦЭЦ-4 мела месца адключэнне абсталявання. Прычыны ў гэты момант высвятляюцца. І больш пакуль ніякай інфармацыі няма". Адключэнне адбылося ў 10.49. У "Мінскэнерга" абяцаюць аднавіць падачу электрычнасці бліжэйшым часам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gosstroy.by У выніку аварыі на ЦЭЦ-4 без электрычнасці засталіся некалькі раёнаў Мінска і Мінскай вобласці. У прыватнасці, без святла засталіся такія раёны, як... |
|