У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры палітолагі і журналіст. 21.by

У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры палітолагі і журналіст

06.09.2017 21:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота паліцыі Украіны.

У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры вядомыя ўкраінскія палітолагі і журналіст, якія вярталіся з канферэнцыі ў Варшаве на легкавым аўтамабілі. Трагічнае здарэнне адбылося на трасе М-07 “Кіеў — Ковель — Ягодзін” у Ракітнаўскім раёне. Аўтамабіль Opel Omega раптоўна выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе трапіў пад грузавік DAF з прычэпам. Грузавік выляцеў з трасы і перакуліўся, інфармуе сайт vesti-ukr.com.

Легкавы аўтамабіль у аўтааварыі быў змяты. Загінулі палітолагі Аляксандр Маслак, Аляксей Курынной, Аляксандр Ніканораў і Сяргей Папоў (ён памёр у бальніцы), журналіст Уладзімір Карагяўр. Мяркуецца, што легкавік, які ехаў на вялікай хуткасці, занесла на мокрай дарозе. Гэта і магло быць прычынай яго выезду на сустрэчную паласу.

“Наша ніва” адзначае, што Аляксандр Маслак добра арыентаваўся ў сітуацыі ў Беларусі, выступаў у якасці эксперта ў беларускіх СМІ, публікаваўся ў часопісе “Палітычная сфера”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота паліцыі Украіны. У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры вядомыя ўкраінскія палітолагі і журналіст, якія вярталіся з канферэнцыі ў Варшаве на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика